You are viewing [info]vorsafest's journal

Як даехаць

  • Aug. 31st, 2013 at 1:07 PM
Да Воршы (з Менску) можна даехаць:

1. На прыгараднай электрычцы
Расклад:
Менск-Сарт(ст.м.І.Культуры) 5.18 Орша-Цэнт. 9.06
Менск-Сарт(ст.м.І.Культуры) 6.29 Орша-Цэнт. 10.32
Менск-Усходні (ст.м.Пралетарская) 9.24 Орша-Цэнт. 13.18
Менск-Сарт(ст.м.І.Культуры) 10.42 Орша-Цэнт. 15.08
Менск-Усходні (ст.м.Пралетарская) 13.13 Орша-Цэнт. 16.53
Менск-Усходні (ст.м.Пралетарская) 14.56 Орша-Цэнт. 18.50
Менск-Усходні (ст.м.Пралетарская) 16.26 Орша-Цэнт. 20.39
Менск-Сарт(ст.м.І.Культуры) 18.35 Орша-Цэнт. 22.23

Удакладніць расклад можна тут

2. На пасажырскім цягніку

Удакладніць расклад можна тут

3. Спынам, на сваёй машыне

Асноўныя дарогі з Менску: M1 (E3), P53/P19

Да месца (Крапівенскага поля) можна даехаць:

Ад аўтавакзала аўтобусам ці маршруткай Орша-Дуброўна да прыпынку “Гацькаўшчына” (суседнія прыпынкі – перад Гацькаўшчынай “Крапіўна”, пасля Гацькаўшчыны – “Лугаўцы”). У цэнтры Оршы аўтобусы і маршруткі дубровенскага напрамку спыняюцца таксама па вул. Камсамольскай перад мостам праз Дняпро і на вул. Дубровенскай.

Разгарнуць пост цалкам з мапамі... )

Што паглядзець у Воршы

  • Aug. 28th, 2012 at 3:54 PM
Спадарожныя цікавосткі:

Па два бакі Цэнтральнае плошчы знаходзяцца музей Уладзіміра Караткевіча і дзіцячы парк з помнікам Караткевічу, які раней стаяў на месцы дома, дзе прайшло ягонае дзяцінства. Але ў 2008 г. у час падрыхтоўкі "Дажынак" быў са скандалам перанесены на іншае месца парка.

У парафіяльным касцёле Св. Язэпа (вул. Савецкая) экспануецца адзіная на Беларусі каляровая ксеракопія ў натуральны фармат вядомай карціны ХVI ст. “Бітва пад Оршай” невядомага аўтара, арыгінал каторай экспануецца ў Музеі Народoвым (Варшава); да касцёла ад прывакзальнае плошчы можна даехаць маршрутам №1 да прыпынку “Швейная фабрыка”.

Дадатковыя спасылкі:
Ворша на Radzima.org
Ворша ў Вікіпедыі
Сайт "Ворша - горад мой!"
Інфармацыя:  наш сайт блакуецца на пошукавых сістэмах у зоне дзеяння Белтелекому. Просьба спрыяць распаўсюду інфармацыі аб нашым сайце усім, хто цікавіцца беларускай аўтарскай песняй і не толькі.
СУВЯЗЬ: VORSAFEST@LIVEJOURNAL.COM
Гісторыя Бітвы пад Оршай 1514 г.

Наведвальнікам

  • Aug. 28th, 2012 at 2:50 PM
87.26 КБШто трэба ведаць гледачу і ўдзельніку:

Цяпер культурны адпачынак традыцыйна адбываецца на гістарычным месцы Аршанскае бітвы 1514 году – левым беразе Дняпра не абавязкова пры ўпадзенні ў яго рэчкі Крапівенкі. Адпачынак ад пачатку быў задуманы як імпрэза выхаднога дня ў фармаце open air, таму пачынаецца вечарам бліжэйшай да 8 верасня суботы і доўжыцца практычна ўсю ноч з тым, каб за нядзелю ўдзельнікі змаглі выспацца, адпачыць і спакойна дабрацца дадому.

Трэба памятаць, што адпчынак праходзіць на адкрытым паветры на беразе ракі, таму варта падумаць пра адпаведную вопратку, запас ежы і пажадана дах над галавой (намёт). Запасціся дровамі для вогнішча трэба будзе цяпер самім на месцы.

Аб адпачынку

  • Aug. 28th, 2012 at 12:51 PM
Адпачынак «Аршанская бітва» — традыцыйны адкрыты адпачынак на прыродзе з беларускай аўтарскай ПЕСНЯЙ і ПАЭЗІЯЙ.

Праходзіў на крапівенскім полі між вёсак Гацькаўшчына і Крапіўна Аршанскага раёна, дзе ў 1514 войскі Вялікага княства Літоўскага пад кіраўніцтвам гетмана літоўскага Канстанціна Астрожскага атрымалі перамогу над войскамі  Вялікага княства Маскоўскага.

Дата правядзеньня: бліжэйшая да 8 верасня субота.
Пачатак: 20:00.
Месца: цяпер не абавязкова крапівенскае поле.

Адпачынак пачынаецца ўвечары й сканчваецца на наступны дзень раніцы.

Некалькі слоў з гісторыі:
Першы фестываль беларускай аўтарскай песні “Аршанская бітва” адбыўся ў 1991 годзе з ініцыятывы вядомага барда Андрэя Мельнікава і арганізацыйнай падтрымкі журналіста і гісторыка Юркі Копціка. З таго часу фэст нязменна праходзіў у азначаны час і на азначаным месцы ва ўсе гады, за выключэннем 1994, 1996-1998гг. На “Аршанскай бітве” ў розныя гады выступалі амаль ўсе найбольш вядомыя беларускія аўтары і некаторыя паэты: Андрэй Мельнікаў, Віктар Шалкевіч, Алесь Камоцкі, Зміцер Сідаровіч і гурт “Камелот”, Лера Сом, Зміцер Бартосік, Андрэй Хадановіч, Таццяна Беланогая, Лана Медзіч, Таццяна Барысік, Анка Упала, Віталь Рыжкоў, гурт “Водар сусвет”, Анатоль Кудласевіч і многія, многія іншыя. Фэст "Аршанская бітва" з'яўляецца амаль народным святам, а таму яго праграма не абмяжоўвалася толькі традыцыйным канцэртам, але ў розныя гады ўключала ў сябе выступы рыцарскіх клубаў, разнастайныя фаер-шоў і нават аднойчы перформанс Алеся Пушкіна "Абуджэнне" .

Фотаздымкі фэсту "Аршанская Бітва":
http://www.flickr.com/photos/vorshafest/
http://picasaweb.google.com/bielarus.np/qwrPGK#

        "АРШАНСКАЯ БІТВА-91"      30.08.1991 г.





                                      
Гэтак усё пачыналася..                                                                  

Лера Сом і Вольга Акуліч.  А. Мельнікаў і З. Сідаровіч.  
                                                                                     




                                                                                                    Першыя слухачы на Крапіўне.       Лера Сом.

"АРШАНСКАЯ БІТВА-92"   04.09.1992 г.
 






 "Маці" і "баьцка" фэсту --     Гледачы ля сцэны.
Гомельцы на фэсце.              В. Шалкевіч і А. Мельнікаў. Ю. Копцік і А. Мельнікаў.  
Злева прысеў з гітарай
Зміцер Бартосік.

 Міхась Варанец зачытвае
тэкст вайсковай прысягі.                Лера Сом.                   Лана Медзіч і Алесь Пушкін.                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                     
               Памятны знак на фестывальным лужку яшчэ ў апалубцы.
                                             Ставіў Алесь Гурыновіч.                                                                                                                                              
                                             "АРШАНСКАЯ БІТВА-93"                                                                                                                                                  
                                                                   Ігар Мухін.                                                                










  Лана Медзіч.      Радыёжурналістка Надзея Кудрэйка.
                            Хросная маці беларускай аўтарскай песні. 
                      А гэтак праходзіла "Аршанская бітва-96"  



    

      Правы бераг Дняпра, лецішча Генадзя Шэпелева, дзясятак удзельнікаў, з выканаўцаў - адзін А. Мельнікаў.

                         Гэта ўсе, хто быў на Крапіўне ў 1998 г.                                                                




        Два гады запар - у 1997-м і 1998-м - на лужку ля Крапіўны збіралася невялікае кола сяброў: А. Мельнікаў, Ю. Копцік, А. Пушкін ды яшчэ некалькі чалавек. Фэстам гэта, канешне, не назавеш.

                                                            "Аршанская бітва-99"



           Гэта першы год пасля 1995-га, калі гэта можна было назваць фестывалем. Выступалі А.Мельнікаў і Серж Мінскевіч, а народ фоткаўся ля ўсталяванага М. Разумавым памятнага крыжа.
          
                                                                                  



А чаму б і не? Пры гэтым рэпрэсіўным заканадаўстве РБ афіцыйныя СМІ не могуць цяпер даваць анонсы афіцыйна не дазволеных гэтай уладай мерапрыемстваў. Ва ўсялякім разе віцебскі падпалкоўнік Рыбакоў, што кіраваў год таму міліцэйскай карнай экспедыцыяй супраць фестываля, настойваў на тым: раз былі анонсы ў СМІ ды інтэрнэце, то гэта ўжо недазволенае культурна-масавае мерапрыемства. А ў якім законе гэта прапісана, дазвольце спытаць, спадар Рыбакоў? Ну ды ладна: мы цяпер адпачываем тут. Такая ў нас традыцыя склалася - адпачываць у гэты час у гэтым месцы. Без анонсаў. Адпачынак на прыродзе ў нас (ва ўсялякім разе, пакуль што) не забаронены. Нават нягледзячы на абсурдную і незаконную спробу пару гадоў таму Аршанскага райвыканкама абмежаваць гэтае законнае права грамадзян РБ у межах Аршанскага раёна. Але і адпачынак на Крапіўне, як выявілася, і без анонсаў у СМІ выклікае нездаровую цікаўнасць у спецслужбаў і міліцыі. 10 верасня 2011 году машыны віцебскага АМАПу ў гатоўнасці стаялі ля Аршанскага райаддзела міліцыі, а ля Крапіўны і Гацькаўшчыны і пешых, і матарызаваных міліцыянтаў зноў было ў дастатку.

Зноў за некім ганяліся, зноў карцела перапісваць усіх, хто размаўляе “не так”. Што ж, прыйдзе час, і ўсім натхняльнікам, арганізатарам і некаторым выканаўцам таго беззаконня, якое яны тварылі ў 2007-м, 2009-м і 2010-м, прыйдзецца адказаць. Адказаць па закону. Хай сабе гэта добра запомняць розныя фармагеі, папкі, шараі, дзедушкіны, міхайлавы, садковічы, лапцэвічы ды падобныя ім. Нават калі нехта з іх будзе і ўжо ёсць на пенсіі, адказаць прыйдзецца. Тым не менш затрыманняў не было. Таму адпачынак на Крапіўне атрымаўся амаль на славу: выдатнае надвор’е, поўня на чыстым небе. І сяброўскае кола ля вогнішча на гарадзішчы правага берага Крапіўны ля в. Барадуліна. Крапіўна – рэчка невялікая, але месца на ёй хопіць усім, хто любіць аўтарскую песню, нацыянальныя сімвалы і нашу гісторыю. Тым больш, што поле перад фестывальным лужком у вусці Крапіўны было ўзарана разам з дарогай. Хаця не аралася ўжо даўно. А сама лугавіна разам са спускам была разараная яшчэ год таму. І было зразумела, што спакойна сабрацца там не будзе магчымасці. Таму і сабраліся ў іншым месцы. Хаця на традыцыйнай лугавіне таксама былі людзі; наколькі вядома, там у гэты дзень быў Алесь Пушкін і заўсёднікі з Віцебска. Шкада, што яны вырашылі адкалоцца – разам было б весялей. Мы яшчэ туды вернемся.
А на адпачынку на Крапіўне гэты раз спявалі Ігар Мухін з Магілева, які па-за мінулы год быў з жонкай, а на гэты раз прыехаў з сынам, Мікола Рудакоўскі з Любчы і, канешне ж, Андрэй Мельнікаў. Бацька фэсту выступаў больш за ўсіх, перапеўшы за ноч ці не ўсе свае песні.
Мухін некалі пачынаў як лірык і рамантык:
  Мы адбудуем свае цэрквы і касцёлы,
  І ўбачыць Польшча, зразумее Русь,
  Што тут не край Заходні і ня крэсы,
  А край, які завецца Беларусь, –
спяваў Ігар Мухін на “Аршанскай бітве-92”. Сёння гэта і той, і разам з тым ужо іншы Мухін; ён жа сам абвяргае сёння сябе ўчорашняга:
  Еш, пі і гуляй
  Северо-Западный край.
Беларуская аўтарская песня не можа заставацца асацыяльнай і апалітычнай у час сацыяльна-палітычных забурэнняў. Што і трэба было чакаць, бо ў нас аўтарская песня найперш патрыятычная, а ўжо потым усё астатняе. Ужо ў сілу таго, што яна – беларуская. Гэтак і ў песнях Ігара Мухіна рамантыка й лірыка ўсё больш саступае месца сацыяльнаму і грамадска-палітычнаму кантэксту.
А ў Міколы Рудакоўскага і Андрэя Мельнікава гэтыя тэмы ніколі і не сыходзілі; яны прысутнічалі ў іхных песнях ад самага пачатку. Аб Рудакоўскім мы пісалі летась, а пра Мельнікава ў двух словах не распавядзеш. Можна толькі пазначыць чыста рэтраспектыўна: калі ў канцы 80-х – пачатку 90-х ягоную творчасць умоўна можна было пазначыць як рамантычна-патрыятычную, то затым прыйшоў працяглы перыяд саркастычнага песімізму. Надоечы ён, здаецца, скончыўся, і ў ягоных новых песнях пачаў праглядаць нейкі стрыманы аптымізм. Ён цяпер даволі многа выступае, і яго можна пачуць на самых розных імпрэзах. Так што і мы пачуемся-пабачымся! Хацелася б, канешне, пачуць-пабачыць на Крапіўне і Наталлю Пушкарову, і Ілону Карпюк, і шмат каго яшчэ. Дык яшчэ мо і пабачым іх пад Оршай? Што ж, цяпер гэта ўсё хутчэй "кватэрнік" на прыродзе з парай дзясяткаў слухачоў. Але іншы фармат пацягнуў і змены ў змесце: цяпер месца гоцання моладзі пад запісы беларускай рок-музыкі пасля фэсту да позняй ночы занялі сяброўскія размовы ля вогнішча. Размовы не толькі пра аўтарскую песню, але пра літаратуру, пра гісторыю, пра сучаснасць і пра многае іншае. А няма большай раскошы на свеце, як сказаў некалі класік, чым раскоша чалавечага стасавання. Крапіўна набывае новы сімвал -- сімвал чалавечага стасавання. Так што няма худога без дабра! Пабачымся!
А. РШАНСКІ


Карысна ведаць

  • Sep. 4th, 2009 at 5:44 PM
НА САМЫ КРАЙНІ ВЫПАДАК:

Парады ўдзельнікам і гасцям адпачынку:

1.Калі вас спыняюць супрацоўнікі міліцыі на вакзале, на прыпынку ці проста на дарозе, то патрабуйце ў іх перш за ўсё прадставіцца; паводле закону яны павінны гэта рабіць без патрабавання. Перш чым адказваць на іхныя пытанні ці патрабаванні абавязкова запомніце, а лепш - запішыце іхныя як мага поўныя дадзеныя: імя, званне, пасаду. Закон дае вам права гэта рабіць у любым выпадку. Запішыце таксама час і месца, дзе гэта адбываецца. Гэта дасць вам магчымасць адрасна і аргументавана ў далейшым пры беспадстаўным затрыманні вас супрацоўнікамі міліцыі абскардзіць іхныя незаконныя дзеянні па іхнай ерархіі, у пракуратуры і ў судзе. Калі ёсць непасрэдныя сведкі побач, і вы іх не знаеце, то пастарайцеся па магчымасці таксама запісаць іхныя імя і хатні адрас. У выпадку падачы скаргі будзе дужа дарэчы ўказаць у ёй, што прыведзеныя вамі дадзеныя могуць пацвердзіць наступныя сведкі... (указаць іх поўныя імя, імя па бацьку, прозвішча, хатні адрас).

2.Калі ў вас міліцыянты пытаюцца, напрыклад: куды і з якой мэтай едзеце? (на што яны маюць права) - то ваш стандартны адказ у падобным выпадку можа быць прыкладна такі: еду  (едзем) на прыроду (на Дняпро, на рэчку, у лес і г. д.) адпачываць. На спробы распытваць вас больш падрабязна (куды канкрэтна?, а што там адбываецца? і да т. п.) вы маеце права не адказваць, закон дае вам такое права.

3.У выпадку, калі вас запрашаюць ці гвалтам вядуць у службовы транспарт МУС - ні ў якім разе не аказвайце супраціўлення. Яно потым можа быць трактавана міліцыянтамі як супраціўленне законным патрабаванням прадстаўнікоў улады. Але пры гэтым абавязкова належыць іх папярэдзіць, што іхныя дзеянні супрацьзаконныя; вы нічога не парушылі, і іхныя дзеянні ў дачыненні да вас будуць абскарджаны ва ўсталяваным законам парадку. Як паказала практыка, гэта часта астуджае не ў меру гарачых служкаў закону.

4.Калі вас даставілі ў аддзяленне міліцыі, то ведайце: міліцыя мае права прагледзець вашыя дакуманты ці прадпрыняць іншыя працэсуальныя дзеянні для ўстанаўлення вашай асобы. Пасля чаго вы маеце права запатрабаваць адказу: у чым вас абвінавачваюць? Помніце: паводле Грамядзянскага кодэксу РБ, без прад'яўлення абвінавачання, без складання пратаколу адміністрацыйнага правапарушэння і афіцыйнага затрымання супрацоўнікі МУС маюць права ўтрымліваць вас у аддзяленні міліцыі не больш за 3 гадзіны. У гэты час яны маюць права на такія працэсуальныя дзеянні: устанавіць вашую асобу, правесці апытанне з занясеннем вашых адказаў у пратакол апытання, даставіць вас на месца затрымання для дадатковых працэсуальных дзеянняў на месцы. Маюць права таксама правесці дагляд вашых асабістых рэчаў, але пры гэтым яны павінныя гэтае дзеянне занесці ў адпаведны пратакол дагляду, каторы супрацоўнікі абавязаны пры гэтым скласці, даць вам прачытаць і падпісаць. Калі ад вас патрабуюць рэчы на дагляд без складання пратаколу дагляду, то вы маеце законнае права адмовіцца ад гэтай працэдуры. Па збегу усталяваных законам 3 гадзін, калі вам не прад'яўлена ніякага абвінавачання ў правапарушэнні, вы маеце права не адказваць на любыя пытанні і не ўдзельнічаць ні ў якіх працэсуальных дзеяннях у адносінах да вас. Патрбуйце зараз жа ці прад'явіць вам абвінавачванне, ці неадкладна вызваліць вас, папярэдзіўшы супрацоўнікаў МУС пры гэтым, што іхныя дзеянні незаконныя і будуць абскарджаны вышэйстаячаму міліцэйскаму начальству, у пракуратуру і суд.

5.У выпадку калі на вас складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, то ў ніякім разе не адмаўляйцеся яго падпісваць - гэта ў судзе, куды вас потым даставяць, для вас асабіста не будзе мець ніякага значэння. Перш чым падпісваць, уважліва прачытайце пратакол. Пры подпісе гэтага пратаколу закон дае вам права запісаць пад тэкстам у ім усе недакладнасці й памылкі, заўважаныя вамі пры чытанні пратаколу, а галоўнае - вашае меркаванне ці кароткі каментар прад'яўленага вам у пратаколе абвінавачвання ў супрацьпраўным дзеянні. Пасля гэтага запішыце - чаму вы не сталі падпісваць пратакол. У судзе гэты ваш запіс можа адыграць істотную ролю, і можа паўплываць на рашэнне суддзі ў адносінах да вас асабіста. Пасля запісу гэтага каментара пратакол не трэба падпісваць.

6. Пры выхадзе з райаддзелу міліцыі патрабуйце ў дзяжурнай частцы кнігу водгукаў. Яна павінна быць выдадзеная вам па першым патрабаванні. Там абавязкова пакіньце вашую кароткую скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі гэтага аддзелу да вас асабіста.

7. Абавязкова захапіце з сабою пашпарт або іншы дакумант, які пацвярджае вашую асобу, каб пазбегнуць прэвентыўнага затрымання для гэтак званага "высвятлення пашпартных дадзеных", а таксама флiкер :-) Як паказала практыка, ў цёмны час сутак на дарозе гэта можа быць законнай прычынай не толькі затрымання і дастаўлення вас у РАУС, але і накладання штрафу.

8. Практыка паказала, што найлепшы спосаб пазбегнуць сустрэчы з міліцыяй - дабірацца да месца ў першай палове дня!
P.S. АДПАЧЫНАК АДБУДЗЕЦЦА ПРЫ ЛЮБЫХ УМОВАХ!
                    

Паказальнiк

  • Sep. 1st, 2009 at 7:32 PM

Сябры, усю падрабязную інфармацыю ў структураваным выглядзе, Як даехаць, Што паглядзець, Што ўзяць з сабою, а таксама расклад цягнікоў, мапы, з пазначанымі прыпынкамі ў Воршы і месцам, дзе адбываецца фэст, Вы можаце знайсьці ўверсе гэтай старонкі : http://vorsafest.livejournal.com
                                                           
                                                             
ГЛЯДЗІ ДАЛЕЙ!